29 снежня 2025, панядзелак, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У такія вечары з’яўляецца адчуванне дому»

2
«У такія вечары з’яўляецца адчуванне дому»

Беларусы ў Уроцлаве адзначылі Каляды.

Сустрэча, у якой узялі ўдзел таксама ўкраінцы і расіяне, адбылася 27 снежня. На мерапрыемстве паказалі традыцыйныя абрады, якія праводзілі на Каляды ў Беларусі, гучала жывая музыка, піша тэлеграм-канал «Баста!».

«Для мяне такія сустрэчы — пра жывое жыццё і сапраўдную прысутнасць, — расказала нам арганізатарка мерапрыемства. — Пра моманты, калі людзі збіраюцца не дзеля фармату або падзеі, а проста каб быць разам: гучаць, смяяцца, адчуваць сувязь. У такія вечары з’яўляецца адчуванне дому — нават калі ты далёка ад яго. Музыка, традыцыя, супольнае гучанне і простая чалавечая цеплыня вяртаюць сілу і апору. І менавіта людзі робяць гэтыя сустрэчы асаблівымі — тым, што прыходзяць такімі, якія яны ёсць, і прыносяць з сабой».

Сустрэчы беларусаў у Уроцлаве праводзяцца рэгулярна на працягу апошніх гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках