29 снежня 2025, панядзелак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС папрасіла беларусаў адмовіцца ад аўто да Новага года

6
МНС папрасіла беларусаў адмовіцца ад аўто да Новага года

Прычына — «аранжавы» ўзровень небяспекі з-за метэаяўленняў.

Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі на два дні — 29 і 30 снежня. Пры гэтым сіноптыкі папярэдзілі, што асобныя неспрыяльныя метэаяўленні пратрымаюцца як мінімум да ранку 1 студзеня. У сувязі з гэтым у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях папрасілі беларусаў па магчымасці адмовіцца ад асабістых аўто да Новага года, піша Telegraf.news.

Згодна з аператыўным папярэджаннем Белгідрамета, небяспечная галалёдзіца будзе трымацца на дарогах Міншчыны, Віцебшчыны, Брэсцчыны, Гродзеншчыны з сённяшняга вечара (з 21:00 29 снежня) і цэлыя суткі — да 21:00 аўторка, 30 снежня. На 31 студзеня ўзровень небяспекі па галалёдзіцы сіноптыкі знізілі — да жоўтага, гэта значыць патэнцыйна небяспечнага. На такім узроўні сітуацыя на дарогах краіны будзе заставацца, паводле разлікаў сіноптыкаў, як мінімум да ранку 1 студзеня.

У той жа час заўтра да гэтага неспрыяльнага пагоднага з'явішча ў двух рэгіёнах краіны (на Брэсцчыне і Гродзеншчыне) дадасца яшчэ адно — моцны паўночна-заходні вецер, парывы якога будуць дасягаць 72 км/ч (15–20 м/с).

У дадатак да ўсяго ў ноч з 30 снежня на 31 снежня ў тых жа Брэсцкай і Гродзенскай абласцях спрагназавалі патэнцыйна небяспечную завею — патройнае комба.

Рэкамендацыі МНС на «аранжавыя дні»

У такіх умовах мае сэнс прыслухацца да рэкамендацый ратавальнікаў. Яны папярэдзілі аб пагаршэнні агульнай сітуацыі на дарогах краіны і павелічэнні рызыкі дарожна-транспартных здарэнняў. Аўтамабілістам параілі на час завеяў і небяспечнай галалёдзіцы адмовіцца ад паездак на асабістым аўто, хаця б у горадзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках