Лукашэнка зноў прайграў вайну з «дармаедамі»
6- 29.12.2025, 17:38
- 7,032
Нягледзячы на ціск рэжыму, іх становіцца больш.
Колькасць занятых у беларускай эканоміцы ў лістападзе 2025 года скарацілася на 2,4 тыс. чалавек і склала 4154,2 тыс. Як паведамляе Белстат, гэта першы спад занятасці з верасня, калі паказчык знізіўся на 5,2 тысячы чалавек.
Пасля росту ў кастрычніку на 5,6 тыс. чалавек лістападаўскі спад стаў другім за апошнія тры месяцы. Аднак у гадавым вымярэнні сітуацыя застаецца станоўчай: у параўнанні з лістападам 2024 года колькасць занятых павялічылася на 33,7 тыс. чалавек (з 4120,5 тыс.).
Скарачэнне колькасці занятых у эканоміцы супала са зніжэннем сярэдняга заробку, які ў лістападзе скараціўся на Br54,9 да Br2703,7.