Беларусь павялічыла закупы тварогу і сыру з Расіі
1
Пад выглядам імпарту краіну працягваюць накачваць нізкаякаснымі прадуктамі.
Беларусь нечакана заняла другое месца сярод найбуйнейшых імпарцёраў расійскіх сыроў і тварогу. Згодна з данымі «Аграэкспарту», за першыя дзесяць месяцаў 2025 года наша краіна закупіла гэтай прадукцыі на суму звыш $24 млн.
Калі верыць статыстыцы, усяго за студзень – кастрычнік 2025 года Расія паставіла на знешні рынак каля 27 тыс. тон сыроў і тварогу на агульную суму больш за $139 млн.
У грашовым выражэнні гэта на 13% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Асноўнымі пакупнікамі сталі краіны СНД. Бясспрэчным лідарам з'яўляецца Казахстан, які набыў прадукцыі на $69 млн. На другой пазіцыі з вынікам звыш $24 млн знаходзіцца Беларусь, доля якой у агульным расійскім экспарце складае каля 17%.
Тройку замыкае Узбекістан з пакупкамі на суму звыш $17 млн.
У цэлым доля Беларусі ў расійскім экспарце сыру і тварогу дэманструе рост: паводле вынікаў 2024 года яна складала 15%, а за 10 месяцаў 2025 года павялічылася да 17%.