Трамп зноў паразмаўляў з Пуціным
12- 29.12.2025, 19:24
- 4,470
Размова датычылася Украіны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў новую размову з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.
Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Белага дома Кэролайн Левітт ў X.
«Прэзідэнт Трамп правёў станоўчую тэлефонную размову з Пуціным па Украіне», — напісала Левітт.
Нагадаем, гэта другая размова Трампа і Пуціна за апошнія два дні. У прыватнасці, ўчора Трамп патэлефанаваў дыктатару перад тым, як сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.