Мелоні: Італія будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца
1- 29.12.2025, 19:38
- 1,166
Урад Італіі канчаткова ўхваліў 12-ы пакет вайсковай дапамогі Кіеву.
29 снежня ўрад Італіі на чале з прэм’еркай Джорджай Мелоні ухваліў апошні ўказ у межах падрыхтоўкі перадачы Украіне 12-га пакета вайсковай дапамогі.
Пра гэта паведамляе італьянскае выданне Ansa.
Указ, які з’яўляецца ўжо 11-м падаўжэннем італьянскай дапамогі Украіне, быў ухвалены ўрадам — нягледзячы на супрацьдзеянне правай партыі «Ліга» (яе прадстаўнікі даўно пратэстуюць супраць гэтага), напісалі журналісты.
Сама прэм’ерка Мелоні, у сваю чаргу, заявіла, што «Італія будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца».
24 кастрычніка агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што 12-ы пакет вайсковай дапамогі Італіі Украіне будзе засяроджаны на боепрыпасах і ракетах для сістэмы супрацьпаветранай абароны SAMP/T.