29 снежня 2025, панядзелак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сырскі: Расіяне не могуць спакойна заходзіць у Пакроўск

1
Сырскі: Расіяне не могуць спакойна заходзіць у Пакроўск

Усе падступы да горада пад кантролем ЗСУ.

Нягледзячы на заявы расійскай прапаганды, войскі праціўніка не дасягнулі сваёй поўнай мэты ў Пакроўска-Мірнаградаскай агламерацыі.

Пра гэта сказаў галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі у інтэрв'ю «24 каналу».

Паводле яго слоў, вораг кантралюе толькі частку горада.

«Аднак вораг не можа спакойна заходзіць у Пакроўск, бо ўсе падступы да яго знаходзяцца пад нашым кантролем, пад кантролем дзеянняў нашых дронаў», — адзначыў Сырскі.

Таксама ў раёне Пакроўска, паводле яго слоў, абарону трымаюць украінскія падраздзяленні беспілотных сіл — дронныя брыгады і палкі.

«Чуюцца заклікі, што «ўсё прапала», «трэба выходзіць, ратавацца», «гэта глупства». Пытанне ў тым, куды сыходзіць? У чыстае поле, а далей адступаць, шукаць наступны горад, населеныя пункты, якія вораг таксама будзе зраўноўваць з зямлёй? Такую агламерацыю цяжка разбурыць», — падкрэсліў галоўнакамандуючы ЗСУ.

Расіяне накіроўваюць да 50% усіх авіябомбаў менавіта ў гэтым напрамку, спрабуючы зраўняць з зямлёй шматпавярхоўкі, дзе могуць працаваць снайперы і аператары БПЛА, кажа Сырскі.

«З другога боку, зразумела, што акупанты нясуць страты і не могуць так прасоўвацца, як ім бы хацелася. Таму гэтая барацьба працягваецца», — кажа ён.

Штодзённыя штурмы ворага ў раёнах Мірнаграда і Грышына пакуль прыносяць акупантам толькі вялікія страты без тэрытарыяльных заваяванняў, дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках