30 снежня 2025, aўторак, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнакамандуючы ЗСУ падвёў ваенныя вынікі 2025 года

Галоўнакамандуючы ЗСУ падвёў ваенныя вынікі 2025 года

Украінцы сарвалі «грандыёзныя планы» расійскіх акупантаў.

Расійскім акупантам у 2025 годзе не ўдалося рэалізаваць планы падчас сваёй агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта ў апублікаваным 29 снежня інтэрв’ю «24 каналу» паведаміў галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі.

«Вораг планаваў на гэты год, па-першае, поўнасцю [...] захапіць тэрыторыю Данецкай, Луганскай вобласці, Запарожскай, частку Днепрапятроўскай вобласці, планаваў правесці і высадзіць дэсанты на тэрыторыі Херсонскай вобласці і, вядома, працягваў наступаць і планаваў значна прасунуцца на пакроўскім напрамку, які быў асноўным», – сказаў ён.

Паводле слоў галоўнакамандуючага ЗСУ, праціўнік таксама хацеў вярнуць пад свой кантроль раней дэакупаваныя тэрыторыі Харкаўскай вобласці, у прыватнасці на купянскім напрамку, а таксама наступаць на ліманскім напрамку.

«То бок планы будавалі грандыёзныя, але мы можам цяпер канстатаваць, што яны не спраўдзіліся. Яны ўсе былі сарваныя. І мы некалькі разоў назіралі, як расійскае кіраўніцтва абвяшчала, што чарговы раз «захапілі» Купянск, «захапілі» Пакроўск, «захапілі» больш як 300 населеных пунктаў, што ўвогуле не адпавядае рэчаіснасці», – заявіў Сырскі.

Паводле ягоных дадзеных, цяпер шырыня «актыўнага» фронту складае больш за 1220 км, а колькасць асабовага складу ворага вагаецца ў межах 710–711 тыс. чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках