Рютэ заклікаў не дапусціць паўтарэння Мінскіх дамоўленасцяў
2- 3.12.2025, 1:09
- 2,760
Генеральны сакратар НАТА запэўніў, што альянс цесна супрацоўнічае з ЗША дзеля дасягнення мірнага пагаднення па Украіне.
Генеральны сакратар НАТА Марк Рютэ падчас бягучых перамоваў аб міры ва Украіне заклікаў «не паўтарыць памылку, дапушчаную з Мінскімі дамоўленасцямі». Такую заяву ён зрабіў у размове з Deutsche Welle, адказваючы на пытанне пра гарантыі бяспекі для Кіева з боку альянсу.
Паводле яго слоў, нельга зноў дапусціць сітуацыю, «калі Расія праз некалькі гадоў вырашыла паўтарыць спробу, распачаўшы ў 2022 годзе сваё несправакаванае поўнамаштабнае напад».
Генеральны сакратар НАТА не стаў раскрываць змест мірных перамоваў. «Кааліцыя ахвотных збіраецца, каб абмеркаваць, як забяспечыць доўгатэрміновае спыненне агню або поўнае мірнае пагадненне па Украіне», — падзяліўся ён адной дэталлю. Ён дадаў, што ЗША да гэтага часу не ўдакладнілі, якім чынам яны будуць удзельнічаць у забеспячэнні гарантый бяспекі. На думку самога Рютэ, адной з такіх гарантый для Кіева павінны стаць яго ўласныя магутныя ўзброеныя сілы «як першы ўзровень абароны».