5 снежня 2025, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уіткоф і Пуцін не дасягнулі кампрамісу на перамовах па Украіне

26
Уіткоф і Пуцін не дасягнулі кампрамісу на перамовах па Украіне
Фота: Getty Images

Сустрэчы з Трампам не будзе.

На сустрэчы расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткофам абмяркоўвалася сутнасць плана Трампа, а не канкрэтныя прапановы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на словы памочніка Пуціна Юрыя Ушакова па выніках сустрэчы.

Ушакоў паведаміў, што кампрамісаў пакуль не знойдзена, і сустрэча лідараў Расіі і ЗША на дадзены момант не плануецца.

«Мы абмяркоўвалі не канкрэтныя фармулёўкі і рашэнні, а сутнасць. Бакі бачаць «вялізныя перспектывы ўзаемадзеяння»,» — адзначыў ён.

Паводле слоў Ушакова, на сустрэчы абмяркоўвалі некалькі варыянтаў плана «ўрэгулявання ва Украіне», і за пяць гадзін, пакуль цягнулася сустрэча, гэтае пытанне «ўдалося падрабязна абмеркаваць».

Ён паведаміў, што Масква атрымала яшчэ чатыры дакументы акрамя першапачатковага плана Трампа па ўрэгуляванні ва Украіне з 28 пунктаў.

На пытанне, як змяніліся перспектывы міру пасля перамоў, Ушакоў паціснуў плячыма і сказаў: «Дакладна не аддаліліся».

Ён дадаў, што «кампраміснага варыянту» плана па Украіне пакуль няма, а «некаторыя амерыканскія прапановы Расіі не падыходзяць». Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася «тэрытарыяльнае пытанне».

Паводле слоў Ушакова, Пуцін заявіў, што Масква з нечым можа пагадзіцца ў межах плана ЗША па Украіне, але нешта выклікае крытыку з расійскага боку.

У цэлым, падсумаваў памочнік расійскага дыктатара, размова Пуціна з Уіткофам і Кушнерам была карыснай і канструктыўнай.

Спецпасланнік Пуціна Кірыл Дзмітрыеў, каментуючы вынікі перамоў, абмежаваўся адным словам у сацсетцы X: прадуктыўна.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках