5 снежня 2025, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Пратас закінуў 51-ю шайбу ў кар'еры НХЛ

Аляксей Пратас закінуў 51-ю шайбу ў кар'еры НХЛ

Шайба беларуса дапамагла «Вашынгтон Кэпіталз» абыграць «Лос-Анджэлес Кінгз» у гасцявой сустрэчы.

«Вашынгтон Кэпіталз» здабыў пятую перамогу запар, абыграўшы «Лос-Анджэлес Кінгз» у выязной серыі матчаў рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі сезону 2025/2026, перамогшы суперніка з лікам 3:1 (1:0, 0:1, 2:0), піша sportnaviny.com.

Чарговы ўнёсак у перамогу сваёй каманды зрабіў беларускі нападнік «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксей Пратас, які на 59-й хвіліне адправіў у пустыя вароты «каралёў» трэцюю шайбу «кэпсаў».

24-гадовы беларускі форвард «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксей Пратас «адкатаў» 19 хвілін і 51 секунду, адзначыўся 1 закінутай шайбай, 5 кідкамі ў створ варот, завяршыўшы сустрэчу з каэфіцыентам карыснасці «+1».

Для Пратаса — гэта 8-я шайба і 9 выніковых перадач у 27 матчах бягучага сезону Нацыянальнай хакейнай лігі 2025/2026, пры агульным паказчыку карыснасці «+20» і 2 хвілінах штрафу.

Усяго ў кар'еры беларуса Аляксея Пратаса — 272 паядынкі ў наймацнейшай паўночнаамерыканскай хакейнай лізе, у якіх Пратас старэйшы закінуў 51 шайбу і аддаў 85 выніковых перадач, пры агульным паказчыку карыснасці «+53».

У наступным матчы рэгулярнага сезону НХЛ 2025/2026 «Вашынгтон Кэпіталз» згуляе ў гасцях супраць «Сан-Хасэ Шаркс». Матч запланаваны на 4 снежня і пройдзе на лёдзе арэны «SAP-цэнтр» у Сан-Хасэ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках