Пуцін зноў гуляе ў імператара
6- Кірыл Мартынаў
- 3.12.2025, 11:50
- 9,200
Дыктатар у форме ахоўніка «Пяцёрочкі» пагражае ЕС вайной.
Напярэдадні міратворчай сустрэчы з Уіткофам у Крамлі Пуцін выступіў на інвестыцыйным форуме ВТБ з абнадзейлівымі для інвестараў заявамі. Еўрасаюз, паведаміў ён, перашкаджае перамовнаму працэсу з адміністрацыяй Трампа, а калі што, РФ гатовая ваваць з Еўропай хоць цяпер, але, вядома, калі тая сама першай нападзе. А калі Украіна будзе тапіць нафтавыя танкеры, то ён, Пуцін, «адрэжа яе ад мора».
Перад гэтым, надзеўшы традыцыйную форму ахоўніка «Пяцёрочкі», Пуцін выслухаў чарговую справаздачу кіраўніка Генштабу Герасімава пра ўзяцце Пакроўска і запрасіў журналістаў, у тым ліку ўкраінскіх, у Купянск: відаць, каб палюбавацца яго новымі ўладаннямі. Украінская журналістка Вікторыя Рошчына, трэба памятаць, ужо любавалася ўладаннямі Пуціна, пасля чаго яе знявечаны труп вывезлі з СІЗА-2 Таганрога.
У гэтым паднятым настроі дыктатар з апазненнем на тры гадзіны пачаў сустрэчу з дарадцам Уіткофам. Зразумела, што ён чакае капітуляцыі Украіны, падзелу свету з Трампам і, пажадана, распаду Еўрасаюза, дзе ў яго столькі сяброў. Вось такая перамоўная пазіцыя.
Паралельна ў Расіі разгортваюцца некаторыя сацыяльныя працэсы. Народ згуртаваўся ў легальнай нянавісці да Ларысы Далінай. Кіраўнік Індустрыяльнага раёна Пермі Дзмітрый Драбінін апынуўся пад судом за растраты, пасля чаго запісаўся на СВА і адначасова занёс ваенкаму 3 млн рублёў, каб яго прызналі непрыдатным да службы, пасля чаго трапіў пад новае крымінальнае пераследаванне (але і з яго, зразумела, ёсць выхад).
Член камітэта Дзярждумы па развіцці малога і сярэдняга бізнесу Наталля Палуянава паабяцала, што ўдзельнікам вайны пачнуць з 1 студзеня раздаваць па 350 тысяч рублёў з мэтай вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Так чыноўнікі спадзяюцца адкупіцца ад магчымых сацыяльных наступстваў вайны і адначасова ператвараюць СВАшнікаў у мікрадаліных.
Фактычна разлажэнне бюракратыі і судовай сістэмы завершана, трохтыднёвая кампанія па пакарэнні «кіеўскага рэжыму» абярнулася глыбокім перараджэннем дзяржапарату ў РФ, дзе цяпер крадуць, каб забіваць, і забіваюць, каб украсці больш.
Хутка пойдзе пяты год вайны, і ў гэтай дзяржавы няма адваротнага ходу. Яна не зможа вярнуцца да нармальнага рэжыму існавання без дэмантажу палітычнага рэжыму.
Адсюль, каб ні ў якім разе не заканчваць распачатае, бо якраз пасля вайны для дыктатуры наступіць сітуацыя палохаючай няпэўнасці, Пуцін робіць заявы пра будучую вайну з Еўропай.
Кірыл Мартынаў, Telegram