У Наваполацку адкрытым полымем гарэла бальніца
- 3.12.2025, 13:35
- 3,790
Пажар тушылі 14 адзінак тэхнікі МНС.
У Наваполацку гарэла гарадская бальніца. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе МНС.
Пажар у наваполацкай медустанове адбыўся 3 снежня. У дзяжурную службу МНС паведамілі пра загаранне на трэцім паверсе ў будынку гарадской бальніцы.
Калі прыбылі падраздзяленні пажарных, на месцы ўжо назіралася адкрытае гарэнне. Пажар узнік у падсобным памяшканні бальніцы.
Да прыбыцця выратавальнікаў МНС персанал гарадской бальніцы правёў эвакуацыю 24 дзіцяці. Таксама былі эвакуаваныя 11 работнікаў медустановы.
Выратавальнікам удалося аператыўна ліквідаваць загаранне. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
- На месцы здарэння працавалі 14 адзінак тэхнікі МНС, - пракаментавалі ў прэс-службе.
Прычыну пажару яшчэ належыць устанавіць.