5 снежня 2025, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Германія дадаткова закупіць для Украіны зброю на $200 мільёнаў

Германія дадаткова закупіць для Украіны зброю на $200 мільёнаў

І ўзмоцніць ціск на Расію.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль паабяцаў павялічыць дапамогу Украіне. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

«Германія выдзеліць дадатковыя 200 мільёнаў долараў ЗША на ўзбраенне для Украіны двума пакетамі праз механізм PURL, — адзначыў Ёган Вадэфуль. — Мы таксама ўнясём дадатковыя 25 мільёнаў еўра ў Мэтавы фонд НАТА для Комплекснага пакета дапамогі, забяспечваючы ўкраінскіх салдат неабходным зімовым рыштункам і належнай медыцынскай дапамогай, асабліва цяпер, падчас лёду і снегу на перадавой».

Кіраўнік МЗС Германіі падкрэсліў, што Пуцін пачаў вайну супраць Украіны і менавіта ён можа скончыць яе ў любы момант.

«Ён яшчэ не праявіў ніякай рэальнай гатоўнасці да перамоваў. Таму мы будзем працягваць ціск на Расію і, як партнёр НАТА, маем намер яго яшчэ больш узмацніць», — падсумаваў міністр.

Праграма PURL была ўведзеная ў ліпені 2025 года прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і генсэкам НАТА Маркам Рютэ. Яе сутнасць у тым, што краіны — чальцы НАТА купляюць амерыканскую зброю для Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках