5 снежня 2025, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя лепшыя смартфоны 2025 года

8
Названыя лепшыя смартфоны 2025 года

Усе прылады падзелены на пяць цэнавых катэгорый.

Распрацоўшчыкі бенчмарку AnTuTu апублікавалі штомесячны рэйтынг самых магутных і «народных» Android-тэлефонаў, а таксама назвалі лепшыя мадэлі паводле суадносін кошту і прадукцыйнасці, піша УНІАН.

Усе смартфоны падзялілі на 5 катэгорый: да 140 долараў, да 280 долараў, да 420 долараў, да 565 долараў і ад 565 долараў і вышэй. Даныя актуальныя станам на лістапад 2025 года.

Пачатковы сегмент. Самая выгадная прылада — Oppo K12s у канфігурацыі 8+128 ГБ. Прылада пабудавана на Snapdragon 6 Gen 4, мае акумулятар на 7000 мА·г і плоскі OLED-экран. Другое і трэцяе месцы падзялілі iQOO Z10x і vivo Y300t.

Бюджэтны сегмент. Redmi Turbo 4 лідыруе сярод прылад коштам да $280. Асноўная прычына — чыпсэт Dimensity 8400-Ultra, які лічыцца лепшым у сваім класе. За ім размясціліся realme Neo 7 SE і iQOO Z10 Turbo Pro.

Сярэднебюджэтны сегмент. Смартфон iQOO Z10 Turbo+ на базе чыпа Dimensity 9400+ арыентаваны на мабільны геймінг і атрымаў максімальную аптымізацыю на карысць прадукцыйнасці. Далей ідуць OnePlus Ace 6 і iQOO Neo10 Pro.

Субфлагманы. У сегменце больш дарагіх прылад лідзіруе realme GT8 Pro — з чыпам Snapdragon 8 Elite Gen 5, ёмістым акумулятарам на 7000 мА·г і 200-Мп тэлеаб’ектывам, які сустракаецца толькі ў флагманскіх мадэлях. На другім і трэцім месцах — Xiaomi 15 і OnePlus 13.

Флагманы. У апошняй катэгорыі суадносіны прадукцыйнасць/кошт заканамерна зніжаюцца з-за дадатковых фішак. Яе ўзначальвае iQOO 15 са Snapdragon 8 Elite Gen5. Далей ідуць Red Magic 11 Pro і Honor Magic 8.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках