NYT: Мадура не начуе ў адным месцы і часта змяняе тэлефоны
8- 3.12.2025, 19:22
- 9,218
Сябар Лукашэнкі сур'ёзна ўзмацніў меры асабістай бяспекі з-за ціску ЗША.
Дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура не спіць у адным месцы і часта змяняе свае тэлефоны з-за ціску з боку Злучаных Штатаў. Пра гэта са спасылкай на крыніцы піша газета The New York Times.
«Паводле слоў крыніц, Мадура спрабаваў абараніць сябе ад магчымaга кропкавага ўдару або рэйду спецназа, часта змяняючы месцы начлегу і мабільныя тэлефоны. Гэтыя засцярогі ўзмацніліся з верасня», — гаворыцца ў паведамленні выдання.
Крыніцы газеты паведамілі пра атмасферу «напружанасці і занепакоенасці», якая ахапіла бліжэйшае асяроддзе дыктатара Венесуэлы на тле размоў з ЗША пра звяржэнне Мадуры.