ХАМАС прызнаў гібель прэс-сакратара, вядомага як «чалавек у масцы»
- 30.12.2025, 2:59
Ён быў забіты летам.
Палестынская тэрарыстычная групоўка ХАМАС прызнала гібель свайго прэс-сакратара Абу Абайды, паведамляе Al Jazeera. Ён быў забіты ў выніку ўдару ЦАХАЛ.
Групоўка таксама пацвердзіла гібель свайго лідара ў Газе Махамеда Сінвара. Пра яго забойства прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху абвясціў у маі. Махамед Сінвар — брат Ях’і Сінвара, які стаў кіраўніком ХАМАС пасля гібелі Ісмаіла Ханіі ў Іране ў ліпені 2024 года. Ях’я Сінвар загінуў у кастрычніку мінулага года.
Абу Абайда (сапраўднае імя — Хутайфа Самір аль-Кахлут) больш за 20 гадоў займаў пасаду прэс-сакратара вайсковага крыла ХАМАС і заўсёды хаваў твар пад чырвонай куфіяй, за што яго празвалі чалавекам у масцы. Пра яго гібель паведамлялася ў жніўні.