Зяленскі рэзка выказаўся аб намерах Пуціна
1- 30.12.2025, 8:32
- 4,066
Маскве давяраць нельга.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін не хоча міру. Паводле яго меркавання, гаспадар Крамля хоча пайсці далей.
Так у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News Зяленскі адказаў на пытанне пра тое, ці ёсць прыкметы, што Пуцін хоча міру, калі Расія ўзмацніла атакі на Кіеў напрыканцы года.
«Не, калі быць шчырым. Я гэтага не чую публічна. Ён не гаворыць пра мір. Наадварот — кажа, што можа пайсці далей. Гэта не сігналы міру», — заявіў прэзідэнт Украіны.
Ён перакананы, што патрэбныя і дыялог, і ціск з боку Трампа.
«У яго ёсць інструменты, і я лічу, што ён спрабуе дасягнуць міру», — адзначыў Зяленскі.
Ён таксама дадаў, што Пуціну давяраць нельга.
«Ён не хоча ўзмацнення санкцый. Можа казаць пра «танную электраэнергію», але нам гэта не трэба. Мы заплацілі занадта высокую цану — жыццямі. Нам нічога ад іх не трэба. Гэта толькі паведамленне для Трампа, спосаб камунікацыі», — заявіў Зяленскі.