30 снежня 2025, aўторак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскае судна, якое затанула ля берагоў Іспаніі, таемна перавозіла дэталі атамнага рэактара для КНДР

1
Расійскае судна, якое затанула ля берагоў Іспаніі, таемна перавозіла дэталі атамнага рэактара для КНДР

Гэты факт пацвярджаюць дакументы следства.

Краіна-агрэсар Расія пад прыкрыццём грамадзянскага суднаходства дапамагае Паўночнай Карэі развіваць ядзернае ўзбраенне. На расійскім сухагрузу, што затануў летась ля берагоў Іспаніі, выявілі дэталі атамнага рэактара, прызначаныя для КНДР.

Факт перавозкі такога грузу пацвярджаюць дакументы следства. Пра гэта паведамляе іспанская газета La Verdad.

Расія прыкрываецца мірным суднаходствам

У снежні 2024 года іспанскія марскія пошукава-выратавальныя службы заўважылі, што судна Ursa Major у Гібралтарскай пратоцы незвычайна змяняе курс. Праз некаторы час сухагруз адхіліўся ўлева, запаволіў ход і пачаў дрэйфаваць. На наступныя суткі пасля такіх дзіўных манеўраў паступіў сігнал бедства, і іспанскія ўлады накіравалі пошукава-выратавальныя атрады.

На борце высветлілася, што двое членаў інжынернай каманды зніклі без вестак, машыннае аддзяленне было наглуха зачынена, а 14 выжыўшых былі гатовыя пакінуць судна. Пасля таго як іх эвакуявалі, сухагруз затануў. Капітан карабля паведаміў, што судна везла 100 пустых кантэйнераў, два гусенічныя краны і два буйныя кампаненты для ледакола. Паводле яго слоў, груз накіроўваўся ва Уладзівасток.

Згодна з дакументамі, з якімі пазнаёмілася газета La Verdad, іспанскія следчыя ўстанавілі, што «кампаненты ледакола» насамрэч былі парай карпусоў ад атамных падводных рэактараў ВМ-4СГ. Такія рэактары ўсталяваныя на атамных падводных лодках класа «Дэльфін» («Дэльта IV» паводле класіфікацыі НАТА), якія нясуць балістычныя ракеты.

Ідэнтыфікаваць карпусы рэактараў удалося дзякуючы таму, што яны знаходзіліся на палубе карабля, і іх сфатаграфавалі самалёты-разведчыкі. Звычайна інфармацыя пра тое, як выглядаюць атамныя рэактары, засакрэчаная, але фотаздымкі ВМ-4СГ ёсць у адкрытым доступе.

Супрацоўніцтва РФ і КНДР

Іспанскія следчыя мяркуюць, што пунктам прызначэння грузу была Паўночная Карэя, якая нядаўна спусціла на ваду сваю першую падводную лодку з балістычнымі ракетамі. Аналітыкі лічаць, што Расія аказала дапамогу ў распрацоўцы рэактара або нават цалкам прадставіла яго.

Сам груз з месца затаплення знік, а праз некалькі дзён пасля крушэння на месца прыбыло расійскае судна «Янтар», якое можа праводзіць глыбакаводныя работы па пад'ёме абломкаў. Іспанскае следства мяркуе, што расіяне спрабавалі здабыць кампаненты рэактара або знішчыць іх.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках