Mercedes рыхтуе самы танны пазадарожнік
1- 30.12.2025, 10:30
- 2,976
Стала вядома, якім ён будзе.
Мадэль Mercedes Гелендваген неўзабаве атрымае самы танны варыянт. Знакаміты пазадарожнік паступова рыхтуюць да прэм'еры ў новай мадыфікацыі. Ужо прыблізна вядома, якім будзе гэты аўтамабіль.
Аўтары старонкі mercedes_fans.de ў Instagram паказваюць новы Mercedes G-Class 2027 года — гэта папярэдні праект, які намякае на рэальны знешні выгляд. Раней аўтамабіль заўважылі падчас дарожных выпрабаванняў, але дызайн прататыпу хаваўся пад плёнкай.

Чакалася, што новы Mercedes Little G (працоўная назва) пабудуюць на базе свежай архітэктуры MMA, якая дазваляе ўсталёўваць і рухавікі ўнутранага згарання, і электраматоры.

Аднак у кампаніі раней адзначалі, што для пазадарожніка рыхтуюць цалкам новую рамную платформу. То-бок ідэалагічна аўтамабіль будзе вельмі блізкі да паўнапамернага Mercedes G-Class. Але ён акажыцца больш кампактным, таннейшым і атрымае ўнікальныя кампаненты.
Пакуль вядома пра электрычныя сілавыя ўстаноўкі. Аднак G-Class EQ стартаваў на рынку не надта ўдала. Таму для малодшай мадэлі могуць прадугледзець гібрыдныя або нават цалкам бензінавыя варыянты.