Аўтапілот упершыню ў гісторыі пасадзіў самалёт у надзвычайнай сітуацыі
3- 30.12.2025, 14:54
- 3,160
Робат уратаваў людзям жыццё.
Самалёт здзейсніў самастойную пасадку пасля аварыйнай сітуацыі ў палёце, калі адбылося падзенне ціску ў салоне.
Два чалавекі засталіся непашкоджанымі пасля аварыі на самалёце Beechcraft Super King Air 200. Яны змаглі бяспечна прызямліцца на ўзлётна-пасадачнай паласе ў аэрапорце Rocky Mountain Metropolitan паблізу Дэнвера з дапамогай аўтапілота. Сістэма аўтапілота ўзяла кіраванне самалётам на сябе і цалкам аўтаномна здзейсніла аварыйную пасадку ўпершыню ў гісторыі, піша Futurism.
20 снежня ў кабіне двухрухавічнага турбавінтавага самалёта Beechcraft Super King Air 200 раптоўна знізіўся ціск у салоне самалёта падчас палёту над штатам Каларада. Затым сістэма аварыйнай аўтаматычнай пасадкі Autoland ад кампаніі Garmin узяла кіраванне на сябе, кіравала самалётам, звязалася з авіядыспетчарамі і здзейсніла пасадку ў аэрапорце.
Паводле заявы кампаніі Garmin, гэта было першае выкарыстанне сістэмы аўтаматычнай пасадкі Autoland ад пачатку да канца ў рэальнай надзвычайнай сітуацыі. Чартарная авіякампанія Buffalo River Aviation, якая эксплуатуе самалёт, заяўляем, што сістэма Autoland аўтаматычна спрацавала падчас палёту з Аспена без пасажыраў на борце.
Розныя сістэмы аўтаматычнай пасадкі рэгулярна выкарыстоўваюцца для пасадкі самалётаў у складаных пагодных умовах з дрэннай бачнасцю, але не ў надзвычайных сітуацыях. Аднак сістэма Autoland кампаніі Garmin, якая ўсталяваная прыкладна на 1700 самалётах, адносіцца да новай лінейкі сістэм аўтаматычнай пасадкі, прызначаных выключна для надзвычайных выпадкаў, і распрацаваная для таго, каб узяць на сябе поўны кантроль над палётам для пасадкі самалёта ў сітуацыях, калі пілот не можа кіраваць самалётам. Той факт, што сістэма без цяжкасцяў справілася з рэальнай надзвычайнай сітуацыяй, з'яўляецца важнай вяхой у забеспячэнні бяспекі палётаў.
On Saturday, Dec. 20 at approximately 2 p.m., North Metro Fire responded to an Alert II airplane incident at Rocky Mountain Metropolitan Airport in Jefferson County with ARFF65, BC61, E61, E64, E65, E68 and M61.
From Westminster Fire Department, SAM11, WFDBC1, WFDM4 and WFDTRK5… pic.twitter.com/7hgQrwVen2
— North Metro Fire (@NMFirePIO) December 22, 2025