Украінскі МіГ-29 нанёс дакладны ўдар авіябомбай AASM HAMMER
- 30.12.2025, 17:53
- 3,066
Будынак з акупантамі цалкам знішчаны.
Украінскія Паветраныя сілы нанеслі выніковы авіяўдар па скопішчу жывой сілы расійскіх акупацыйных войскаў, што доўгі час назапашвалася ў адным з будынкаў паблізу лініі фронту.
Як паведамляе «Цэнзар.НЕТ», для паражэння мэты быў задзейнічаны знішчальнік МіГ-29МУ1, які прымяніў высокадакладныя кіраваныя авіябомбы AASM HAMMER. Паводле інфармацыі ўкраінскіх ваенных, разведка назірала за аб’ектам больш за тыдзень, чакаючы моманту максімальнай канцэнтрацыі варожых рэзерваў.
Аперацыя была праведзена ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, якія пацвердзілі прысутнасць праціўніка і садзейнічалі карэкцыі ўдару.
У выніку авіяўдару будынак, у якім знаходзіліся акупанты, быў цалкам знішчаны. Паводле папярэдніх даных, праціўнік панёс значныя страты ў жывой сіле.
«МіГ-29МУ1 адпраўляе варожую жывую сілу адразу да Кабзона. Мы больш за тыдзень чакалі, калі варожыя рэзервы назбяруцца ў будынку, а затым разам з пабрацімамі з ДПСУ нашы Асы нанеслі дакладны ўдар бомбамі AASMHAMMER», — гаворыцца ў каментары да відэа атакі.