30 снежня 2025, aўторак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі рынак акцый упершыню з 1998 года ўпаў другі год запар

3
Расійскі рынак акцый упершыню з 1998 года ўпаў другі год запар

У 2025 годзе індэкс Маскоўскай біржы знізіўся больш як на 4%.

Па выніках 2025 года індэкс Маскоўскай біржы (IMOEX) знізіўся на 4,04%, апусціўшыся з 2883,04 да 2766,62 пункта. У выніку бенчмарк другі год запар зачыняецца ў мінусе, такога не было з 1997–1998 гадоў, перадае РБК.

Максімальным значэннем за год для індэкса, які ўключае акцыі 45 найбуйнейшых расійскіх эмітэнтаў, стала адзнака 3371,06 пункта ў лютым. Мінімум быў дасягнуты ў кастрычніку, калі значэнне індэкса апусцілася да 2457,87 пункта.

Індэкс РТС (RTSI), які разлічваецца на падставе сумарнай даляравай рыначнай капіталізацыі акцый, за 12 месяцаў вырас на 24,73% — з 893,22 да 1114,13 пункта. Максімум па індэксе ў 2025 годзе быў зафіксаваны на ўзроўні 1267,16 пункта, а мінімум — на ўзроўні 845,24 пункта.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках