Магнус Карлсен выйграў чэмпіянат свету па бліце
1- 30.12.2025, 21:07
- 1,310
Нарвежскі гросмайстар выйграў турнір у чацвёрты раз запар.
Нарвежскі гросмайстар Магнус Карлсен у дзявяты раз выйграў чэмпіянат свету па бліце. Турнір прайшоў у Досе (Катар).
У фінале нарвежац перамог Надзірбека Абдусатарава з Узбекістана з лікам 2,5:1,5.
У адборачнай стадыі з 19 тураў, паводле вынікаў якой чатыры найлепшыя шахматысты выйшлі ў плэй-оф, найлепшым быў Арджун Эрыгайсі з Індыі (15 ачкоў), апярэдзіўшы амерыканца Фабіяна Каруану (14), Карлсена (13,5) і Абдусатарава (13).
У паўфінале Карлсен перамог Каруану, Абдусатараў — Эрыгайсі.
Раней нарвежац выйграваў чэмпіянат свету па бліце ў 2009, 2014, 2017, 2018, 2019, 2022, 2023 і 2024 гадах.