31 снежня 2025, Серада, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць асоб з Ірана і Венесуэлы

ЗША ўвялі санкцыі супраць асоб з Ірана і Венесуэлы

З-за гандлю дронамі.

Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) ўвяло санкцыі супраць дзесяці фізічных і юрыдычных асоб з Ірана і Венесуэлы, датычных да гандлю беспілотнікамі.

Пра гэта паведамляе сайт амерыканскага ведамства.

«Сёння OFAC уводзіць санкцыі ў дачыненні да 10 фізічных і юрыдычных асоб, якія базуюцца ў Венесуэле і Іране, у тым ліку ў дачыненні да венесуэльскай кампаніі, якія ўнеслі ўклад у гандаль дронамі Ірана з Венесуэлай», — гаворыцца ў заяве.

У прыватнасці, пад санкцыі трапіла венесуэльская кампанія Empresa Aeronautica Nacional.

Усяго ў санкцыйныя спісы ўнеслі пяць фізічных і тры юрыдычныя асобы з Ірана, а таксама па адной фізічнай і адной юрыдычнай асобе з Венесуэлы.

У той жа час OFAC паведаміла пра зняцце санкцый з шасці чалавек. Сярод іх — грамадзянка Расіі, тры грамадзянкі Польшчы, якія пражываюць на Кіпры, грамадзянін Швейцарыі і асоба з падвойным грамадзянствам Румыніі і Ізраіля.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках