Малады беларус дэбютуе ў Лізе чэмпіёнаў
- 30.12.2025, 22:26
Гандбаліст Кірыл Рабчынскі папоўніў склад польскіх «Кельцаў».
Левы паўсярэдні СКА Кірыл Рабчынскі папоўніць склад «Кельцаў» у 2026 годзе.
Пра гэта паведамляе прэс-служба польскага клуба.
Кантракт з 20-гадовым Кірылам Рабчынскім разлічаны да 2030 года.
«Мы вельмі рады, што ён далучыцца да нас. Іншыя клубы таксама праяўлялі цікавасць. Ён — дыямент, які мы хочам адшліфаваць і зрабіць адным з найлепшых гандбалістаў у свеце», — адзначыў галоўны трэнер «Кельцаў» Талант Дуйшебаеў.
Нагадаем, колеры польскага гранда з 2018 года абараняе лінейны зборнай Беларусі Арцём Каралек.
У цяперашнім розыгрышы галоўнага еўракубка польскі клуб ідзе на пятым месцы ў групе А. Пасля дзесяці тураў у актыве «Кельцаў» дзевяць ачкоў.
У плэй-оф Лігі чэмпіёнаў выйдуць па шэсць каманд з кожнай групы.
«Кельцы» з Арцёмам Каралкам у складзе ўжо двойчы гулялі ў фінале галоўнага еўракубкавага турніру. У 2022 годзе польскі клуб па пенальці апынуўся слабей за іспанскую «Барселону» (32:32, пен. 5:3), а ў 2023-м мінімальна саступіў нямецкаму «Магдэбургу» ў авертайме (30:29).