31 снежня 2025, Серада, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ёлачка, гарэ!»: у Туапсэ дроны паразілі НПЗ і прычал у порце

4
«Ёлачка, гарэ!»: у Туапсэ дроны паразілі НПЗ і прычал у порце

Пасля магутных выбухаў успыхнуў пажар.

Ударныя беспілотнікі атакавалі расійскі горад Туапсэ ў Краснадарскім краі РФ, дзе мясцовыя жыхары чулі некалькі магутных выбухаў.

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.

Каля 23-й гадзіны 30 снежня жыхары Туапсэ пісалі ў мясцовых пабліках, што горад атакуюць дроны невядомага паходжання.

Пазней пачалі з'яўляцца кадры пажару на мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе.

«Ёлачка, гарэ», — каментуе пажар голас мясцовага жыхара за кадрам.

Пазней аперштаб Краснадарскага краю пацвердзіў, што ў выніку атакі беспілотнікаў сапраўды былі паражаныя прычал у порце і мясцовы НПЗ.

Як паведамлялася, на тэрыторыі НПЗ узгаранне адбылося на плошчы 300 кв. м. Да работ прыцягнулі 64 чалавек і 16 адзінак тэхнікі.

У той жа час праўкраінскі Telegram-канал Exilenova+ пісаў, што, паводле папярэдніх даных, гарэла ўстаноўка АВТ-12 — ключавы вузел першаснай перапрацоўкі нафты на мясцовым НПЗ, які адказвае за атмасферна-вакуумную перагонку сыравіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках