Нас чакаюць перамены на лепшае
- 31.12.2025, 20:42
- 3,286
З Новым годам, сябры!
Мы дзякуем вам за давер, падтрымку і салідарнасць ў сыходзячым годзе. Дзякуй усім, хто пачынае сваю раніцу з навін на сайце Charter97.org і ў нашых сацыяльных сетках.
Вялікі дзякуй усім тым, хто падтрымлівае нас фінансава. Ваша дапамога важная як ніколі раней. Дзякуючы вам мы працягваем гаварыць праўду, называць рэчы сваімі імёнамі і быць голасам вольнай Беларусі.
Няхай надыходзячы Новы год прынясе больш святла, надзеі і сіл. Няхай у вашым жыцці будзе месца простаму чалавечаму шчасцю — цяплу дому, клопату блізкіх, веры ў цуд. Мы ведаем, што наперадзе — перамены, свабода і вяртанне Беларусі ў вялікую еўрапейскую сям'ю.
З Новым годам! Жыве Беларусь!
Рэдакцыя сайта Charter97.org