5 снежня 2025, Пятніца, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве перахоплена больш за 84 тысячы пачак кантрабандных беларускіх цыгарэт

2
У Літве перахоплена больш за 84 тысячы пачак кантрабандных беларускіх цыгарэт

Памежнікі правялі рэйд па некалькіх раёнах краіны.

Літоўскія памежнікі правялі рэйд па некалькіх раёнах краіны і выявілі больш за 84 тысячы пачак кантрабандных беларускіх цыгарэт. Пра гэта паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

У Мажэйкяйскім раёне ў выніку вобыскаў памежнікі выявілі больш за 23,5 тысячы пачак цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі і без іх. Сярод іх былі цыгарэты Queen Menthol і NZ Gold, Marlboro Gold Original, Marlboro, Winston Blue і Marlboro Gold. Былі затрыманыя два чалавекі — абодва жыхары Літвы, а таксама дзве машыны.

Яшчэ шэсць чалавек і чатыры аўтамабілі былі затрыманыя ў Вільнюскім і Шальчынінкайскім раёнах. Падчас вобыскаў у транспартных сродках і жылых памяшканнях выяўлена 57 тысяч пачак цыгарэт з беларускімі маркамі і амаль 30 тысяч еўра наяўнымі.

У Варэнскім раёне былі затрыманыя двое мясцовых жыхароў. У іх аўто памежнікі выявілі 3560 пачак цыгарэт Minsk Capital QS і NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт гэтай партыі цыгарэт, уключаючы ўсе падаткі, што падлягаюць уплаце ў Літве, складае 18 512 еўра.

Супраць усіх затрыманых вядзецца расследаванне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках