Запасы нафты ў ЗША за тыдзень нечакана выраслі
- 4.12.2025, 9:32
- 2,764
Аналітыкі чакалі адваротнага.
Запасы нафты ў ЗША павялічыліся на 574 000 барэляў за тыдзень, які скончыўся 28 лістапада, да 427,5 мільёна барэляў, паведаміла Упраўленне энергетычнай інфармацыі (EIA) у сераду.
Запасы бензіну выраслі на 4,52 мільёна да 214,42 мільёна барэляў, а дыстылатаў — на 2,06 мільёна да 114,29 мільёна барэляў.
Аналітыкі чакалі, што запасы нафты ўпадуць на 820 000 барэляў, запасы бензіну вырастуць на 1,47 барэля, а дыстылатаў — на 710 000 барэляў.