Трамп: Я сказаў Мадуру пару рэчаў
5- 4.12.2025, 10:37
- 6,400
Прэзідэнт ЗША заінтрыгаваў зместам тэлефоннай размовы з кіраўніком Венесуэлы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадурам сказаў яму «пару рэчаў». Каментар прагучаў на фоне нібыта намаганняў прыбраць венесуэльскага лідара з пасады і выслаць у іншую краіну.
Пра гэта паведамляе Белы дом.
У прыватнасці, адзін з журналістаў спытаў, ці зноў звязаўся Трамп з Мадурам і ці працуе яго «кампанія ціску» на венесуэльскага лідара. У адказ прэзідэнт сказаў наступнае:
«Самі скажыце. Ці працуе? Гэта не кампанія ціску. Гэта, думаю, значна большае. Але я каротка з ім пагаварыў. Проста сказаў яму пару рэчаў. Пабачым, што з гэтага выйдзе», — адзначыў Трамп.
Таксама ён чарговы раз заявіў, што Венесуэла пасылае ў ЗША наркотыкі і адпраўляе людзей, якіх не павінна адпраўляць.
«Яны нам даслалі... яны спустошылі свае турмы, адправіўшы людзей у нашу краіну», — падсумаваў кіраўнік Белага дома.