Расія адправіла выкрадзеных украінскіх дзяцей у вайсковыя лагеры ў КНДР
2- 4.12.2025, 11:57
- 6,228
Даныя былі агучаныя ў Сенаце ЗША.
Некаторых з украінскіх дзяцей, дэпартаваных з часова акупаваных тэрыторый, Расія накіроўвае ў вайсковыя лагеры ў Паўночнай Карэі.
Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта заявіла экспертка рэгіянальнага цэнтра па правах чалавека Кацярына Рашэўская падчас слуханняў у Сенаце ЗША.
Па яе словах, удалося задокументаваць 165 вайсковых лагераў, дзе украінскіх дзяцей мілітарызуюць і русіфікуюць. Яны дзейнічаюць як на акупаваных тэрыторыях, так і ў самой Расіі і Беларусі, а таксама на тэрыторыі Паўночнай Карэі.
Рашэўская паказала фота 12-гадовага Міхаіла з часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці і 16-гадовай Лізы з Сімферопаля, якіх адправілі ў лагер у КНДР, за 9 тысяч кіламетраў ад дома.
«У гэтым лагеры дзеці вучацца знішчаць «японскіх мілітарыстаў» і сустракаюцца з карэйскімі ветэранамі, якія ў 1968 годзе напалі на карабель ЗША Pueblo, забіўшы і параніўшы дзевяць амерыканскіх салдат», — распавяла праваабаронца.
Дэпартацыя украінскіх дзяцей
Нагадаем, па словах упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрыя Лубінца, ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расія дэпартавала з Украіны больш за 19,5 тысячы дзяцей. Як вядома, іх перамяшчаюць, у прыватнасці, у Расію і Беларусь.