5 снежня 2025, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бангладэш абагнала Беларусь

Бангладэш абагнала Беларусь

Цяпер гэтая краіна — галоўны даўжнік Расіі.

Згодна з дадзенымі Сусветнага банка, якія вывучыў РБК, па стане на канец 2024 года паўднёваазіяцкая дзяржава была вінная Расіі рэкордныя 7,84 млрд долараў.

За год доўг Бангладэш вырас на 19%; на канец 2023 года краіна была вінная Расіі 6,6 млрд долараў. Беларусь заняла другое месца, нягледзячы на тое, што за год доўг скараціўся на 1,6% — з 7,75 млрд да 7,62 млрд долараў.

На трэцім месцы апынулася Індыя, чые абавязацельствы за год выраслі на 19% — з 4,1 млрд да 4,9 млрд долараў. У першую пяцёрку традыцыйна ўвайшлі Егіпет, доўг якога перад Расіяй павялічыўся на 24% — з 3,3 млрд да 4,1 млрд долараў, а таксама В'етнам, аб’ём запазычанасці якога за год не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні 1,4 млрд долараў.

Як адзначае РБК, Мінфін Расіі не раскрывае дадзеныя па канкрэтных краінах-даўжніках. Банк Расіі апошні раз публікаваў інфармацыю аб запазычанасці нерэзідэнтаў перад расійскімі органамі дзяржаўнага кіравання па стане на 1 студзеня 2022 года — яна тады ацэньвалася прыкладна ў 49 млрд долараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках