5 снежня 2025, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова, ЕС і ЗША распрацоўваюць план рэінтэграцыі Прыднястроўя

1
Малдова, ЕС і ЗША распрацоўваюць план рэінтэграцыі Прыднястроўя

Вынікі абяцаюць прадставіць у «належны момант».

Урад Малдовы разам з Еўрапейскім саюзам і Злучанымі Штатамі распрацоўвае план рэінтэграцыі краіны — вяртанне самапрагалошанага Прыднястроўя пад фактычны кантроль Кішынёва. Як паведамляе Newsmaker, пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер па рэінтэграцыі Валерыу Ківер пасля пасяджэння ўрада.

Паводле яго слоў, частка пытанняў «застаецца адчувальнай» і патрабуе асцярожнасці, а для некаторых працэсаў «патрэбны час».

«Мы сапраўды актыўна працуем над стратэгіяй або дарожнай картай рэінтэграцыі, але, як вы ведаеце, адчувальныя пытанні патрабуюць асцярожнасці. Нам трэба прадумаць крокі, якія ў выніку дадуць плён. Мы не можам расказваць пра ўсе дзеянні ў рэальным часе, бо гэта можа пашкодзіць канчатковаму выніку. Праца працягваецца, і ў належны момант мы прадставім грамадству яе вынікі», — сказаў Ківер.

Прыднястроўскі рэгіён існуе як непрызнаная дзяржава пад расійскім кантролем з пачатку 1990-х гадоў. З яго тэрыторыі таксама наносіліся ўдары па Украіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках