Брэсцянка стварыла ёлачныя цацкі з мясцовымі славутасцямі
- 4.12.2025, 18:25
- 2,202
Дапамог ШІ.
Жыхарка Брэста @iryna_kutss прыдумала незвычайны праект. З дапамогай штучнага інтэлекту яна стварыла серыю навагодніх цацак, натхнёных гарадскімі сімваламі.
Сярод ёлачных упрыгажэнняў можна знайсці Брэсцкую крэпасць, ліхтаршчыка, знакаміты гадзіннік на Савецкай, манумент «Мужнасць», Холмскія вароты, Брэсцкі вакзал, архітэктурныя помнікі.
Каментатары высока ацанілі ідэю і дызайн цацак. Вось некалькі каментарыяў:
«Ліхтаршчык, гадзіннік, бусел і стэла — проста супер!»
«Вельмі прыгожа атрымалася»
«Класная ідэя, цацкі былі б топ»