У свеце павялічылася колькасць доларавых мільярдэраў
6- 4.12.2025, 19:04
- 2,064
Найбольш багачоў жыве ў ЗША.
Колькасць доларавых мільярдэраў у свеце па стане на красавік 2025 года павялічылася на 287 чалавек у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта сведчыць даследаванне швейцарскага банка UBS.
Паводле дадзеных аналітыкаў, гэта найбольшы прырост за ўвесь час, пакуль вядзецца даследаванне, за выключэннем 2021 года, калі ў свеце з’явілася 416 новых доларавых мільярдэраў. На дадзены момант у свеце налічваецца 2 919 мільярдэраў, сярод іх 2545 мужчын і 374 жанчын. Іх сукупнае багацце за год павялічылася на 13% — да $15,8 трлн.
Згодна з інфармацыяй UBS, найбольш доларавых мільярдэраў жыве ў ЗША (924). На другім месцы — Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён, на трэцім — Еўропа, Блізкі Усход і Афрыка.