СМІ: Чатыры невядомыя дроны суправаджалі самалёт з Зяленскім у Ірландыю
1- 4.12.2025, 23:18
- 3,962
Дроны запускалі з паўночнага ўсходу Дубліна.
У панядзелак, 1 снежня, калі ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі накіраваўся ў Ірландыю, чатыры невядомыя ваенныя дроны ляцелі ў кірунку траекторыі палёту яго самалёта, парушыўшы забарону на палёты.
Пра гэта паведамляе ірландскі партал The Journal.
Як адзначаецца, чатыры «дроны ваеннага тыпу» дасягнулі месца ў раёне аэрапорта Дубліна, дзе каля 23:00 павінен быў пралятаць борт з Зяленскім. Самалёт прызямліўся з апераджэннем раскладу, таму размінуўся з БПЛА.
Пасля гэтага дроны паляцелі ў бок ваеннага карабля Ірландыі LÉ William Butler Yeats, які таемна разгарнулі каля Дубліна. Узброеныя сілы Ірландыі прынялі рашэнне не збіваць дроны.
Усталявана, што дроны запускалі з паўночнага ўсходу Дубліна, адкуль яны ляцелі да двух гадзін. Выданне адзначае, што пакуль невядома, хто іх запусціў і з якой мэтай, а таксама дзе цяпер знаходзяцца гэтыя БПЛА.
«Ірландскія службы бяспекі ўстанавілі, што дроны ў аэрапорце Дубліна былі вялікімі, надзвычай дарагімі, ваеннага прызначэння, і што інцыдэнт можна класіфікаваць як гібрыдную атаку», — гаворыцца ў матэрыяле.
Паводле звестак The Journal, пасля інцыдэнту ў аўторак адбылася экстранная нарада з удзелам вышэйшага кіраўніцтва Ірландыі, а самалёт з Зяленскім здзейсніў спецыяльны ўзлёт з Дublіна, каб абмежаваць рызыку інцыдэнтаў з дронамі.