5 снежня 2025, Пятніца, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ паразілі адзін з найбуйнейшых хімічных заводаў РФ

ЗСУ паразілі адзін з найбуйнейшых хімічных заводаў РФ
Калаж: ZN.UA

Чым ён важны?

Сілы абароны Украіны ў ноч на 4 снежня паразілі адно з найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў РФ — «Нявіннамыскі Азот» у Стаўрапольскім краі. Пра гэта ў Facebook паведаміў Генштаб ЗСУ.

Паведамляецца, што ўкраінскія вайскоўцы здзейснілі атаку ў межах «зніжэння наступальнага патэнцыялу» РФ, а таксама «здольнасцей праціўніка наносіць ракетна-бомбавыя ўдары».

«Завод з’яўляецца крытычна важнай складовай ваенна-прамысловага комплексу ворага з магутнасцю вытворчасці больш за 1 млн тон аміяку і да 1,4 млн тон аміячнай селітры ў год, што робіць яго адным з ключавых пастаўшчыкоў базавых кампанентаў для выбуховых рэчываў і вытворчасці боепрыпасаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Як указалі ў Генштабе ЗСУ, завод на пастаяннай аснове забяспечвае шэраг прадпрыемстваў ВПК РФ і «выконвае функцыі хімічнага хаба» ў сістэме тэхнічнага забеспячэння баявых дзеянняў.

«Пашкоджаны адзін з вытворчых цэхаў, на аб’екце зафіксаваны пажар», — сказана ў паведамленні.

Акрамя таго, пацверджаныя вынікі ўдару па скупчэнні жывой сілы праціўніка на палігоне паблізу Дакучаеўска (часова акупаваная тэрыторыя Данецкай вобласці), дадалі ў Генштабе ЗСУ.

«Паводле пацверджаных звестак, страты праціўніка склалі 60 вайскоўцаў забітымі і параненымі», — распавялі ўкраінскія вайскоўцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках