ЗША запрасілі Польшчу на саміт G20
- 5.12.2025, 8:19
- 1,542
Польская эканоміка ўвайшла ў лік 20 буйнейшых у свеце.
Злучаныя Штаты афіцыйна запрасілі Польшчу ўзяць удзел у наступным саміце «Групы дваццаці», які адбудзецца ў Маямі. Вашынгтон адзначыў, што польская эканоміка ўвайшла ў лік 20 буйнейшых у свеце.
Пра гэта паведамляе Notes from Poland.
Злучаныя Штаты афіцыйна запрасілі Польшчу ўзяць удзел у наступным саміце «Групы дваццаці», які адбудзецца ў Маямі. Вашынгтон адзначыў, што польская эканоміка ўвайшла ў лік 20 буйнейшых у свеце.
У заяве пад назвай «Амерыка вітае новую G20» дзяржаўны сакратар ЗША Марко Рубіо абвясціў, што Польшча будзе прысутнічаць на саміце ў статусе госця.
«Польшча, краіна, якая калісьці была за «жалезнай заслонай», а сёння ўваходзіць у дваццатку буйнейшых эканомік свету, далучыцца да нас, каб заняць сваё законнае месца ў G20», — напісаў ён.
Паводле слоў Рубіо, поспех Польшчы дэманструе перавагі арыентацыі на развіццё і партнёрства з ЗША і амерыканскім бізнесам.
Польшча імкнулася да ўступлення ў G20
Варшава актыўна дамагалася ўдзелу ў «Групе дваццаці», асабліва пасля таго, як эканоміка краіны ў гэтым годзе перавысіла 1 трлн долараў і стала 20-й у свеце.
Міністр замежных спраў Польшчы Радослав Сікорскі раней заяўляў, што абмяркоўваў з прадстаўнікамі ЗША магчымасць далучэння краіны да фармату G20.
Дональд Трамп мае намер зрабіць наступны саміт G20 мерапрыемствам па запрашэнні. Гэта прамое парушэнне рэгламенту.