ЗСУ вярнулі пазіцыі каля Гуляйполя
- 5.12.2025, 12:12
- 1,162
Апублікаваныя карты з прасоўваннем украінскіх вайскоўцаў.
Узброеныя сілы Украіны маюць поспехі адразу на двух напрамках на паўднёвым адрэзку фронту, паведамілі аналітыкі. Сярод іншага, адбыліся змены ў раёне Гуляйполя і Аляксандраўкі. Расійскае камандаванне заявіла пра акупацыю Дабрапілля і апублікавала кадры нібыта з тэрыторыі населенага пункта. Пазней высветлілася, што расіян насамрэч няма на ўсходнім беразе ракі Гайчур. Тым часам відэа ўкраінцаў даказалі, што да вёскі яшчэ не дакаціліся баі.
У новым дакладзе Інстытута вывучэння вайны (ISW) пацвярджаюць поспехі Сіл абароны Украіны на паўднёвым і ўсходнім адрэзках фронту. ЗС РФ распаўсюдзілі фэйк пра нібыта «акупацыю Дабрапілля», але ў дакладзе інстытута адзначаецца, што гэта не так. Пра гэта сведчаць кадры Генштаба ЗСУ, на якіх украінцы разгортваюць сцяг у гэтым населеным пункце на поўнач ад Гуляйполя. На відэа — пераважна цэлыя дамы. Вёска амаль не разбурана, адпаведна, да яе не дакаціліся баі, і расіяне яшчэ далёка, патлумачылі аналітыкі.
Прасоўванне ЗСУ. Згодна з дадзенымі ISW, украінскія вайскоўцы маюць поспехі ў Дняпрапятроўскай (Аляксандроўскае) і Запарожскай абласцях (Гуляйполе).
Гуляйпольскі напрамак. У дакладзе распавялі пра сітуацыю ў Дабрапіллі, пра магчымую акупацыю якога паведаміла Мінабароны РФ. На расійскіх відэа паказвалі, нібыта ўдалося пранікнуць у ўмацаваны абарончы вузел. Іншыя відэа, апублікаваныя Генштабам ЗСУ, паказалі, што населены пункт знаходзіцца пад поўным кантролем Украіны. Паводле звестак камандавання, у вёску пранікла група дыверсантаў, але ўсіх нейтралізавалі.

Аляксандроўскі напрамак. Інфармацыя аналітыкаў грунтуецца на даных ваеннага аглядальніка Канстанціна Машоўца і крыніц у ваеннай разведцы. Высветлілася, што 30 лістапада украінскія вайскоўцы пачалі аперацыю па ачыстцы вёскі Іванаўка, размешчанай на паўночны ўсход ад Аляксандраўкі. Па стане на 3 снежня вёску вызвалілі, напісаў ISW.

Прасоўванне ЗС РФ. Аналітыкі прызналі прасоўванне расіян на Ліманскім напрамку. Гаворка ідзе пра змену пазіцый на поўнач і паўночны захад ад Лімана. Пры гэтым вайскоўцы РФ апублікавалі кадры бою на паўднёвай ўскраіне населенага пункта Яравое. Поспехі праціўніка былі таксама пад Сіверскам, Канстанцінаўкай, Новапаўлаўкай (расіяне дабраліся да ракі Салона).