Акупанты расстралялі украінскага ваеннапалоннага ў Свята-Пакроўскім
- 5.12.2025, 12:22
- 1,070
Вызначана дакладнае месца ваеннага злачынства расіян.
Расійскія акупанты працягваюць забіваць палонных украінскіх вайскоўцаў. Чарговае пакаранне смерцю беззбройнага абаронцы Украіны яны здзейснілі ў Свята-Пакроўскім паблізу Сіверска.
У сетцы з’явіліся кадры ваеннага злачынства, на іх відаць, як украінец здаецца ў палон, аднак яго забіваюць чаргой з аўтамата. Пра гэта паведамілі ў DeepState.
Што вядома
Вораг працягвае хваліцца сваімі ваеннымі злачынствамі. Так, акупанты пакаралі смерцю ў Данецкай вобласці яшчэ аднаго ваеннапалоннага — і самі ж выклалі ў сетку відэа забойства.
«На відэа, апублікаваным праціўнікам, штурмавая група маскавітаў бярэ ў палон салдата Сіл Абароны, які выходзіць са сховішча з паднятымі рукамі і адразу пасля выхаду атрымлівае чаргу з аўтамата і падае на парозе дома», — адзначылі ў DeepState.
Аналітыкі геалакавалі відэадаказ ваеннага злачынства расіян: яго здзейснілі ў населеным пункце Свята-Пакроўскае, размешчаным на паўднёвы захад ад Сіверска.
«Дадатковую цікавасць выклікае лакацыя, бо вораг дзейнічае ўжо за ракой Бахмуткай. Акрамя таго, цяпер складана зразумець рэальную сітуацыю ў Сіверску», — дадалі ў DeepState.