5 снежня 2025, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі, як сабака можа палепшыць здароўе

Навукоўцы расказалі, як сабака можа палепшыць здароўе

Чатырохногі сябар дапаможа вашым дзецям.

Сабака — верны сябар чалавека: яна штодня цярпліва чакае вяртання гаспадара з працы або вучобы. Група японскіх навукоўцаў правяла даследаванне і выявіла, што падлеткі, у якіх ёсць сабака, псіхалагічна больш устойлівыя за сваіх аднагодкаў, піша «Нож».

Раней аўтары іншай навуковай працы высветлілі, што жыццё побач з сабакай станоўча ўплывае на мікрабіёту кішэчніка чалавека. Навуковец Такэфумі Кікусуі з Універсітэта Адзабу (Японія) разам з калегамі таксама не раз вывучаў уплыў узаемадзеяння з хатнім улюбёнцам на здароўе гаспадароў. У новым даследаванні каманда вырашыла паглядзець, ці паляпшае прысутнасць чатырохногага любімца самаадчуванне падлеткаў.

Навукоўцы запрасілі больш за 300 13-гадовых падлеткаў узяць удзел у даследаванні. Спецыялісты прааналізавалі стан псіхічнага здароўя ўдзельнікаў праз апытальнік.

Папярэднія вынікі паказалі, што падлеткі, якія даглядаюць сабаку, у сярэднім адчуваюць сябе лепш за астатніх аднагодкаў. Таксама ў гэтай групы падлеткаў выявілі найніжэйшы паказчык схільнасці да агрэсіі і правапарушэнняў.

Далей навукоўцы ўзялі ў падлеткаў узоры мікрабіёты сліны. Як высветлілася, склад мікрабіёму ў паражніне рота ва ўсіх школьнікаў быў амаль аднолькавы. Пры гэтым у паражніне рота ў падлеткаў-«сабакалюбцаў» было больш бактэрый Streptococcus і Prevotella: вышэйшая канцэнтрацыя апошніх адмоўна карэлявала з антысацыяльнымі паводзінамі.

Каб пераканацца, што заканамернасць не выпадковае супадзенне, каманда правяла эксперымент з лабараторнымі мышамі. Доследы пацвердзілі здагадкі. Так, мышы з «перанесеным» мікрабіёмам падлеткаў-«сабакалюбцаў» станавіліся больш уважлівымі да суродзічаў, часцей абнюхвалі іх і паводзіліся больш праактыўна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках