5 снежня 2025, Пятніца, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналду інвеставаў у беларускі стартап

1
Раналду інвеставаў у беларускі стартап

Легендарны футбаліст інвеставаў у праект гамяльчаніна.

Гулец саудаўскага «Аль-Насра» і зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду стаў інвестарам стартапа беларускага распрацоўніка — Perplexity AI.

Кампанія Perplexity AI, заснаваная ўраджэнцам Гомеля Дзянісам Ярацом, вядомая сваім аднайменным пошукавым сэрвісам з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.

Футбаліст апублікаваў відэа-анонс на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X: «Пераможцы ніколі не перастаюць вучыцца. Ніколі не пераставайце пытацца».

У той жа час на афіцыйным сайце Perplexity арганізавалі цэлы раздзел, прысвечаны партугальскаму нападніку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках