5 снежня 2025, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць вядомы шакалад

1
У Беларусі забаранілі прадаваць вядомы шакалад

Ён вырабляецца ў Расіі.

Гродзенская абласная інспекцыя Дзяржстандарта праверыла малочны шакалад «Лёвушка детям» (расійская плітка вагой 85 грамаў) і выявіла яго неадпаведнасць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. З 3 снежня ўвозіць або прадаваць гэтую прадукцыю ў Беларусі больш нельга.

Праблема, як удакладнілі спецыялісты, у складзе. Экспертыза паказала, што ў шакаладзе змяшчаецца 25% заменнікаў какава-алею пры дапушчальных 5%. А агульная колькасць какава-алею і малочнага тлушчу склала ўсяго 10,1% замест належных 25%. Звонку прадукт выглядае як малочны шакалад, але фактычна такім не з'яўляецца, адзначылі ў Дзяржстандарце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках