5 снежня 2025, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск паказаў, чаму навучыўся яго робат Optimus за апошнія 2,5 года

1
Маск паказаў, чаму навучыўся яго робат Optimus за апошнія 2,5 года

Ролік «узарваў» сацсеткі.

Вытворца электрамабіляў Tesla апублікаваў ролік з дэманстрацыяй эвалюцыі іх «чалавекападобнага» робата Optimus за апошнія 2,5 года. Ролік літаральна «узарваў» сацсеткі – за пару дзён ён набраў 37 мільёнаў праглядаў.

У маі 2023 года андроід ледзь трымаўся на нагах, неўпэўнена балансуючы пры кожным кроку. У снежні 2025-га палепшаная версія Optimus упэўнена бегае, арганічна імітуючы пры гэтым рухі чалавека.

Такі прагрэс стаў магчымым дзякуючы мадэрнізацыі прывадаў, паляпшэнню алгарытмаў балансавання і комплекснай аптымізацыі канструкцыі робата. Паводле слоў кампаніі, новая версія робата мае каля 40 ступеняў свабоды і «чалавекападобныя» 11‑звённыя рукі, што дазваляе яму ўзаемадзейнічаць з аб’ектамі, як чалавек.

Робат працуе ад батарэі на 2,3 кВт·г, што дазваляе працаваць амаль увесь дзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках