5 снежня 2025, Пятніца, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі завод пасуду паставіў у Расію дроны ў абыход санкцый

Беларускі завод пасуду паставіў у Расію дроны ў абыход санкцый

Агульны кошт — $2 мільёны.

Гомельскі завод пасуду «Сантэкс» пастаўляе арміі Расіі дроны ў абыход санкцый. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні «Беларускага расследавальніцкага цэнтра».

Паводле вывучанай журналістамі мытнай дакументацыі прадпрыемства, у 2022-2023 гадах «Сантэкс» паставіў у Расію 309 дронаў кітайскай фірмы DJI агульным коштам два мільёны долараў, піша «Настоящее время».

Заказы атрымлівалі расійскія кампаніі «Сантросс» і «Рустакт», у іх агульны ўласнік — ураджэнец Мінска Павал Нікіцін.

Усяго, паводле звестак БРЦ, у 2022-2025 гадах 14 кампаній з Беларусі прадалі Расіі больш за 20 тысяч дронаў агульным коштам у 34 мільёны долараў.

Акрамя таго, «Рустакт» зрабіў 135 плацяжоў гомельскаму заводу на агульную суму больш за 14 мільярдаў рублёў (больш за 152 мільёны долараў) за абсталяванне, якое ніяк не апісана.

«Рустакт» вырабляе дроны-камікадзэ ПВХ-1 (ВТ-40 або «Судаплатаў» праекта «Судны дзень»). Для іх зборкі патрэбныя розныя электронныя кампаненты, якія расійскія ўлады імпартуюць у абыход санкцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках