5 снежня 2025, Пятніца, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple абрала самыя цікавыя і карысныя прыкладанні 2025 года

Apple абрала самыя цікавыя і карысныя прыкладанні 2025 года

Што стала прыкладаннем года?

Apple следам за Google падвяла вынікі сыходзячага года, абраўшы лепшыя гульні і прыкладанні для сваіх прылад: iPhone, iPad, Mac, Apple Watch, Apple TV і Vision Pro. У падборку ўвайшлі 17 найменняў.

Паводле слоў карпарацыі, пераможцаў адбіралі за «тэхнічную вынаходлівасць» і «доўгатэрміновы культурны ўплыў».

Прыкладанні

Прыкладанне года для iPhone — штодзённы планавальнік Tiimo;

Прыкладанне года для iPad — ШІ‑відэарэдактар Detail;

Прыкладанне года для Mac — рэдактар для напісання эсэ Essayist;

Прыкладанне года для Apple TV — стрымінгавы сэрвіс HBO Max;

Прыкладанне года для Apple Watch — фітнес‑прыкладанне Strava.

Прыкладанне года для Vision Pro — відэападарожжы Explore POV.

Гульні

Гульня года для iPhone — Pokémon TCG Pocket;

Гульня года для iPad — DREDGE;

Гульня года для Mac — Cyberpunk 2077: Ultimate Edition!;

Гульня года для Apple Arcade — WHAT THE CLASH?;

Гульня года ў Apple Arcade — Porta Nubi.

Акрамя таго, Apple асобна ўзгадала шэсць гульняў і прыкладанняў, якія аказалі пазітыўны культурны ўплыў:

Art of Fauna — пазлы з жывёламі;

Be My Eyes — прыкладанне для невідушчых і слабавідучых людзей;

Chants of Sennaar — галаваломка‑прыгода;

despelote — футбольная прыгода пра бестурботнае дзяцінства;

Focus Friend — гульнявое прыкладанне‑таймер для канцэнтрацыі;

StoryGraph — платформа для аматараў чытання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках