«Ёсць прылёт»: ЗСУ наняслі ўдар па заводзе акупантаў у Алчэўску
1- 6.12.2025, 8:39
- 3,160
Прагрымелі выбухі.
Увечары ў пятніцу, 5 снежня, у акупаваным Алчэўску грымелі выбухі. Пад удар, верагодна, трапіў мясцовы металургічны камбінат (АМК). Пра гэта паведамляюць відавочцы, піша «Дыялог».
У Сеціве ўжо з’явіліся кадры верагоднай атакі. На адным з відэа чуцен гук пікіруючага беспілотніка, пасля чаго раздаецца моцны выбух — відаць зарыва.
«Патрапіў… у кіслародны, падобна», — кажа за кадрам аўтар відэа. Папярэдне, гаворка ідзе пра кіслародны цэх АМК. Ёсць падставы меркаваць, што гэты прамысловы аб’ект расіяне выкарыстоўвалі ў ваенных мэтах.
Наступствы ўдару цяпер удакладняюцца. Акупанты пацвердзілі «падзенне» БПЛА ў прамысловай зоне горада. Яны сцвярджаюць, што ўзнік пажар, які ўжо патушылі. Пацярпелых няма. Алчэўск — гэта глыбокі тыл акупантаў. Ён знаходзіцца прыкладна за 70 км ад лініі фронту.