6 снежня 2025, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Jaguar паказаў футурыстычны электракар Type 00

Jaguar паказаў футурыстычны электракар Type 00

Канцэпт валодае надзвычай эфектным вонкавым выглядам.

Кампанія Jaguar нечакана вывела на публіку свой экстравагантны канцэпт-кар Type 00, які з'явіўся каля аднаго з фешэнабэльных гатэляў Лондана ў новым матавым чырвоным колеры London Red. Нагодай стала 90-годдзе першага аўтамабіля маркі — SS Jaguar 1935 года, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).

Канцэпт сімвалізуе радыкальны паварот брэнда ў бок ультралюксавага сегменту. Jaguar мае намер канкураваць не з BMW, а з Bentley. Незвычайны электракар рэзка вылучаўся нават на фоне прыпаркаваных побач Rolls-Royce, Bentley, Lamborghini і Bugatti.

Нягледзячы на эфектны вонкавы выгляд, эксперты адзначаюць, што серыяная версія будзе менш радыкальнай: прататыпы ўжо атрымалі больш плоскі дах і заднія дзверы, ператварыўшы купэ ў падабенства седана з доўгім капотам — нягледзячы на адсутнасць бензінавага рухавіка.

Вытворчая версія павінна была дэбютаваць да канца гэтага года, але прэм'еру перанеслі на 2026 год. Стартавы кошт электрамабіля складзе каля $130 тысяч — на ўзроўні Porsche Taycan 4S. Пастаўкі чакаюцца да канца 2026 года.

Jaguar ужо зняў з вытворчасці амаль усе свае ранейшыя мадэлі, пакінуўшы толькі кросовер F-Pace, выпуск якога будзе канчаткова спынены ў 2026 годзе. Пасля гэтага брэнд цалкам перайдзе на электрамабілі. У будучыні кампанія таксама плануе выпуск электрычнага SUV.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках