Кадыраў прысвоіў сабе паўнамоцтвы Пуціна
- 6.12.2025, 17:40
- 2,362
Кіраўнік Чачні прыпісаў сабе масіраваную атаку на Украіну і заявіў пра «працяг».
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што маштабная ракетна-беспілотная атака Узброеных сіл РФ на Украіну 6 снежня — пачатак яго помсты за ўдар па небаскробе Савета бяспекі ў Грозным.
У Telegram-канале ён заявіў, што пад «расійскія масіраваныя ўдары» трапілі ваенна-прамысловыя і найбуйнейшыя энергетычныя аб’екты, якія іх забяспечваюць, размешчаныя ў самых розных рэгіёнах Украіны.
Сярод паражаных аб’ектаў Кадыраў пералічыў аэрадромы, месцы зборкі БПЛА, аб’екты СПА і портавай ваеннай інфраструктуры і таму падобнае.
«Першы ўдар нанесены а 00:40 (па Мінску) па Чарнігаве і Фаставе. Моцныя выбухі гучалі ў Кіеўскай, Харкаўскай, Адэскай, Чарнігаўскай, Днепрапятроўскай, Вінніцкай, Палтаўскай, Хмяльніцкай, Запарожскай, Сумскай і іншых абласцях. Да 9-й гадзіны раніцы больш за 60 мэт было апрацавана «Геранямі», ракетамі «Іскандэр-М», «Кінжал», «Калібр». Нанесена непапраўная шкода тылу ворага», — гаворыцца ў публікацыі.
«Працяг будзе», — запэўніў кіраўнік Чачні.